Пазнаём РАДЗІМУ кожны дзень.

19.04.2023

У патрыятычным выхаванні педагогіка прытрымліваецца прынцыпу – праз малое да вялікага. Выхаванне станоўчых пачуццяў павагі да Радзімы адбываецца паступова. Пачынаць неабходна з выхавання шчырых адносін да сваіх родных – маці, бацькі, бабулі, сястрычкі. У дзіцяці неабходна абудзіць адчуванне, што яно не адно, яго любяць, клапоцяцца аб ім, ад яго чакаюць узаемных пачуццяў.   Ужо ў дашкольным узросце неабходна даць дзецям першапачатковыя веды пра нашу Радзіму – Беларусь. Звяртайце ўвагу на “малую Радзіму” – вёску, горад, дзе жыве дзіця. Знаёмце з гісторыяй свайго горада. У час прагулак па горадзе разглядайце разам з дзецьмі гістарычныя будынкі, помнікі архітэктуры, сучасныя будовы. У час прагулак, гутарак падводзьце дзяцей да высновы, што ад кожнага жыхара залежыць, ці будзе горад мець прывабны выгляд. У выніку дзеці самі падказваюць, што нельга кідаць смецце, маляваць на сценах, прапануюць пасадзіць кветкі.  Знаемства дзяцей з месцам, дзе яны жывуць, узбагачае іх веды, развівае цікаўнасць, садзейнічае выхаванню пачуцця гонару за родныя мясціны.   З    дапамогай   дарослых   дзеці   засвойваюць    назву  краіны – Рэспубліка Беларусь, атрымліваюць звесткі аб паходжанні слова “Беларусь”, знаёмяцца з  вядомымі гарадамі, гістарычнымі мясцінамі рэспублікі, даведваюцца пра сталіцу – горад Мінск.  Дзяці знаемяцца са сцягам, гербам Рэспублікі Беларусь,  з картай Беларусі, старажытнымі  гарадамі, славутымі людзьмі беларускай зямлі.

     Трэба знаёміць дзяцей з асаблівасцямі жыцця беларускага народа ў мінулым: адзеннем, прыладамі працы, нацыянальнымі стравамі, традыцыйнымі рамествамі. Чытанне часопіса “Вясёлка”, менавіта старонкі “Музей Вясёлкі”, дапаможа дзецям даведацца пра хатнія прылады, якімі карысталіся ў мінулыя часы, засвоіць іх назвы і прызначэнне. Раскрыць дзецям прыгажосць роднай прыроды, паказаць яе багацці – адзін са шляхоў выхавання любві да сваёй Радзімы. Пачынаючы з малодшага дашкольнага ўзросту, у дзяцей фарміруецца цікавасць да роднай прыроды, уменне адчуваць  яе   прыгажосць, жаданне     захаваць     прыродныя     багацці.      Дарослы імкнецца, каб сустрэча з прыродай выклікала эмацыянальны водгук у душы кожнага дзіцяці.

     Важна не толькі даць дзецям пэўную колькасць ведаў пра жывёл і птушак, раслінны свет, але і падкрэсліць месца і ролю чалавека ў захаванні багаццяў прыроды. Мы абавязаны пазнаёміць дзяцей з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь, акцентаваць увагу на тым, што кожны дзень павінен берагчы, ахоўваць навакольнае асяроддзе. 

     Выхаваць патрыёта сваёй Радзімы – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца.

ВЫВУЧАЕМ РОДНУЮ МОВУ

 

Скажы па-беларуску: ДЕВОЧКА, МАЛЬЧИК, ПАПА, БАБУШКА, ДЕДУШКА.

Пакажыце хто як працуе: КАВАЛЬ, ЦЫРУЛЬНIК, МАЛЯР, ЦЕСЛЯР.

Гульня-iмiтацыя: Бусел ходзiць па балоце,

 Матылек пералятае з кветкi на кветку,

 Мядзведзь лапамi адганяе аваднеў.

- Гульня «Якi, якая, якое» ЛIМОН – кiслы, ЦУКЕРКI – салодкiя, АБАРАНКI – мяккiя, ЯБЛЫК – духмяны.

 

Гульня «Хто – цi што»

Уважлiва паглядзець i адказаць на  пытаннi па-беларуску.

Дзяўчынка (сумная) - вяселая

Яблык (кiслы) - салодкi

Цукеркi (горкiя) – салодкiя

Сукенка (запзцканая) – чыстая

Кураня (вялiкае) - маленькае

Заяц (храбры) – баязлiвы

Птушкi (чорныя) – белыя

Кошык (поўны) – пусты

 

Васіль Вітка: Лічылка.

Раз, два, тры, чатыры -  Зайчык вушы натапырыў.  Ідзе з лесу воўк, воўк  І зубамі: шчоўк, шчоўк.  Мы схаваемся ў кусты:  Зайка, я, і ты, і ты.  Ты ж, ваўчына, пачакай,  Як схаваемся - шукай.

ВЫВУЧАЕМ РОДНУЮ МОВУ

Даецца апiсанне прадмета,  потым трэба даць назву гэтага прадмета. Напрыклад, канструкцыя перкарыцця, або пакрыцця будынка, якая абмяжоўвае памяшканне зверху – СТОЛЬ.

  • Ганчарны выраб; глiняная пасудзiна для захоўвання малака i малочных прадуктаў – ГАРЛАЧ.
  • Пляценая емкасць розных амераў для захоўвання i транспарцiроўкi сыпкiх i штучных рэчываў, пераважна харчовых прадуктаў – КОШ.
  • Ткацкi стан з навiтай асновай для ткання ў хатнiх умовах – КРОСНЫ.
  • Скрыня, драўляная емкасць, у якой хавалi тканiны, адзенне, бялiзну i каштоўнасцi – КУФАР.
  • Карытападобная пасудзiна з шырокiм адкрытым верхам - НАЧОỶКI (НОЧВЫ).
  • Прылада для заграбання зерня, мякiны, адкiдвання снегу, смецця – ШУФЕЛЬ.

 

ВЫВУЧАЕМ РОДНУЮ МОВУ

 

Васіль Вітка: Лічылка.

Раз, два, тры, чатыры -  Зайчык вушы натапырыў.  Ідзе з лесу воўк, воўк  І зубамі: шчоўк, шчоўк.  Мы схаваемся ў кусты:  Зайка, я, і ты, і ты.  Ты ж, ваўчына, пачакай,  Як схаваемся - шукай.

 

 

ГУЦЫЦЬ РОДНАЯ МОВУА

Ніл Гілевич

Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў  і пушчаў  дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя:

Аб добрай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, і хоць сягоння

Яшчэ малы, але скажу:

Я родам з племя непакорных

1 прад бядой не задрыжу!